Netflix

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Netflix
Netflix 2015 logo.svg
Netflix headquarters.jpg
Тып публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ
Заснаваная 1997[1]
Уласьнікі Capital Group Companies[2], BlackRock[2], The Vanguard Group[2], Morgan Stanley[2] і Рыд Хастынгс[2]
Краіна ЗША
Разьмяшчэньне Лас-Гатас, ЗША[3]
Галіна патокавае мультымэдыя
Прадукцыя Netflix recommender system[d] і патокавае мультымэдыя
Апэрацыйны прыбытак 838 679 000 амэрыканскі даляр (2017)[4]
Чысты прыбытак 558 929 000 амэрыканскі даляр (2017)[4]
Лік супрацоўнікаў 5400 чал. (2017)[4]

Netflix — амэрыканская забаўляльная кампанія, пастаўшчык фільмаў і сэрыялаў на аснове струменнага мультымэдыя. Заснавана 29 жніўня 1997 году Рыдам Хастынгсам і Маркам Рэндальфам[5]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лас-Гатасе, Каліфорнія.

З 2013 году Netflix стварае свае фільмы, сэрыялы і тэлепраграмы. У 2016 годзе кампанія стварыла 126 арыгінальных сэрыялаў і фільмаў — больш, чым любы іншы сеткавы або кабэльны канал[6]. Па стане на студзень 2018 году ў кампаніі налічвалася 117,58 млн падпісантаў па ўсім сьвеце, у тым ліку 54,75 млн ў ЗША[7][8].

Менавіта на гэтым відэасэрвісе выходзяць «Картачны домік», «Грэйс і Фрэнкі», «Непахісная Кіммі Шмідт», «Аранжавы — хіт сэзону» і «Джэсіка Джонс». Галоўная перавага сэрвісу ў тым, што гэта, па сутнасьці, энцыкляпэдыя заходняга тэлебачаньня: менавіта карыстальнікі Netflix могуць колькі заўгодна легальна глядзець усе сэзоны «Сяброў», брытанскі і амэрыканскі «Офіс», «Вар’ятаў», «Ва ўсе цяжкія» і інш.

На Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі з 2016 году даступны стрымінгавы відэасэрвіс Netflix[9]. Першы месяц глядзець фільмы і сэрыялы можна бясплатна (але рэгістравацца ўсё адно трэба). Потым — па падпісцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]