Чэмпіянат сьвету па шахматах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Чэмпіяна́т сьве́ту па ша́хматах — спаборніцтва па вызначэньні чэмпіёна сьвету ў шахматах. З 2014 року ладзіцца кожны цотны год. Дзейным чэмпіёнам пасьля перамогі ў 2013 року над індыйцам Вішванатанам Анандам зьяўляецца нарвэжац Магнус Карлсэн. Ён двойчы абараняў свой тытул — у 2014 року з Анандам і 2016 року з расейцам Сяргеем Каракінам.

Першы афіцыйны чэмпіянат сьвету адбыўся ў 1886 року матчам двух наймацнейшых гульцоў Эўропы і ЗША — Ёганам Цукертортам і Вільгельмам Стэйніцам. Усутыч да 1946 року ўмовы спаборніцтва вызначаў чэмпіён. З 1948 турнір перайшоў пад кіраўніцтва Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі. У 1993 року адбыўся раскол, калі дзейны чэмпіён Гары Каспараў заснаваў Прафэсійную шахматную асацыяцыю ды пачаў ладзіць ейныя чэмпіянаты сьвету. У 2006 року адбылося ўзьяднаньне чэмпіёнаў абодвух вэрсіяў.

Удзел у чэмпіянаце сьвету адкрыты для ўсіх незалежна ад плоці ды ўзросту. Тым ня меней, існуюць яшчэ асобныя жаночы, моладзевы (да 20 гадоў) ды сталы (мужчыны ад 60-гадовага і жанчыны ад 50-гадовага веку) чэмпіянаты. Існуюць таксама чэмпіянаты зь меншым кантролем часу — чэмпіянат сьвету па шахматным рапідзе і чэмпіянат сьвету па шахматным бліцы, а таксама чэмпіянат сьвету па шахматах між кампутарамі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ідэя правядзеньня чэмпіянатаў сьвету зьявілася ў першай палове XIX стагодзьдзя, і нават фразай «чэмпіён сьвету» з 1845 року называлі розных моцных шахматыстаў. Аднак першы турнір, названы чэмпіянатам сьвету, адбыўся ў 1886 року між амэрыканскім аўстрыйцам Вільгельмам Стэйніцам і нямецкім палякам Ёганам Цукертортам. Да 1948 року пра правядзеньне чэмпіянатаў сьвету дамаўляліся прыватна чэмпіён і прэтэндэнт. Яны мусілі зьбіраць сродкі на правядзеньне турніру самастойна і з гэтай мэтай часта прымалі стаўкі на перамогу аднаго ці другога, таму чэмпіянаты ладзіліся нерэгулярна.

З 1948 року ФІДЭ ўвяла правілы правядзеньня чэмпіянатаў сьвету, якія выкарыстоўваліся дзеля рэгулярнай арганізацыі спаборніцтваў да 1993 року. Аднак у 1993 дзейны чэмпіён Гары Каспараў і прэтэндэнт Найджэл Шорт, незадаволеныя прыгатаваньнямі ФІДЭ, вырашылі заснаваць уласную арганізацыю ды ладзіць уласныя чэмпіянаты. Падзел працягваўся да аб’яднаўчага матчу ў 2006 року. Пасьля аб’яднаньня права правядзеньня чэмпіянатаў сьвету вярнулася да ФІДЭ, і яны пачалі праводзіцца штодвагады.

Чэмпіёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс чэмпіёнаў сьвету па шахматах

Неафіцыйныя наймацнейшыя гульцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імя Рок Краіна Век
Руй Лёпэс дэ Сэгура 1559—1575 Гішпанія Гішпанія 29—45
Джаваньні Леанарда ды Бона к.1575 Flag of the Kingdom of Naples.svg Нэапаль 33
Паолё Боі к. 1575 Bandiera del Regno di Sicilia 4.svg Сыцылія 47
Алесандра Сальвіё к. 1600 Flag of the Kingdom of Naples.svg Нэапаль к. 30
Джаакіна Грэка к. 1620—1634 Flag of the Kingdom of Naples.svg Нэапаль к. 20—34
Легаль дэ Кермюр к. 1730—1755 Каралеўства Францыя Францыя к. 28—53
Франсуа-Андрэ Данікан Філідор 1755—1795 Каралеўства Францыя Францыя 29—69
Аляксандар Дэшапэль 1815—1821 Сьцяг Францыі Францыя 35—41
Люі-Шарль дэ Ля Бурданэ 1821—1840 Сьцяг Францыі Францыя 26—45
Гоўард Стаўнтан 1843—1851 Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі й Ірляндыі Злучанае каралеўства 33—41
Адольф Андэрсэн 1851—1858 Прусія (каралеўства) Прусія 33—40
Пол Морфі 1858—1862 ЗША ЗША 21—25
Адольф Андэрсэн 1862—1866 Прусія (каралеўства) Прусія 44—48
Вільгельм Стэйніц 1866—1886 Аўстра-Вугоршчына Аўстра-Вугоршчына 30—50
Ёган Цукерторт 1878—1886 Нямецкая імпэрыя Нямеччына 36—44

Афіцыйныя чэмпіёны сьвету (1886—1993)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імя Рок Краіна Век
1 Вільгельм Стэйніц 1886—1894 Аўстра-Вугоршчына Аўстра-Вугоршчына
ЗША ЗША
50—58
2 Эмануэль Ляскер 1894—1921 Flag of the German Empire.svg Flag of Germany (3-2 aspect ratio).svg Нямеччына 26—52
3 Хасэ Рауль Капаблянка 1921—1927 Куба Куба 33—39
4 Аляксандар Алехін 1927—1935 Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Расеі Белая эміграцыя
35—43
5 Макс Эйвэ 1935—1937 Нідэрлянды Нідэрлянды 34—36
(4) Аляксандар Алехін 1937—1946 Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Расеі Белая эміграцыя
45—53
6 Міхаіл Батвіньнік 1948—1957 СССР СССР 37—46
7 Васіль Смыслоў 1957—1958 СССР СССР 36
(6) Міхаіл Батвіньнік 1958—1960 СССР СССР 47—49
8 Міхаіл Таль 1960—1961 СССР СССР 24
(6) Міхаіл Батвіньнік 1961—1963 СССР СССР 50—52
9 Тыгран Петрасян 1963—1969 СССР СССР 34—40
10 Барыс Спаскі 1969—1972 СССР СССР 32—35
11 Бобі Фішэр 1972—1975 ЗША ЗША 29—32
12 Анатоль Карпаў 1975—1985 СССР СССР 24—34
13 Гары Каспараў 1985—1993 СССР СССР
Расея Расея
22—30

Чэмпіёны сьвету паводле вэрсіі ПША (1993—2006)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імя Рок Краіна Век
Гары Каспараў 1993—2000 Расея Расея 30—37
Уладзімер Крамнік 2000—2006 Расея Расея 25—31

Чэмпіёны сьвету паводле вэрсіі ФІДЭ (1993—2006)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марка Ўкраіны, прысьвечаная перамозе Руслана Панамарова на чэмпіянаце сьвету-2002 паводле вэрсіі ФІДЭ
Імя Рок Краіна Век
Анатоль Карпаў 1993—1999 Расея Расея 42—48
Аляксандар Халіфман 1999—2000 Расея Расея 33
Вішванатан Ананд 2000—2002 Індыя Індыя 31—33
Руслан Панамароў 2002—2004 Украіна Украіна 19—21
Рустам Касімджанаў 2004—2005 Узбэкістан Узбэкістан 25
Весялін Тапалаў 2005—2006 Баўгарыя Баўгарыя 30

Аб’яднаныя чэмпіёны сьвету (з 2006)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імя Рок Краіна Век
14 Уладзімер Крамнік 2006—2007 Расея Расея 31—32
15 Вішванатан Ананд 2007—2013 Індыя Індыя 38—43
16 Магнус Карлсэн 2013 — цяпер Нарвэгія Нарвэгія 22—27

Храналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіёны паводле колькасьці перамог[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ніжэйшай табліцы чэмпіёны сьвету прыведзеныя паводле колькасьці перамог на чэмпіянатах сьвету (для гэтай табліцы перамогай на чэмпіянаце сьвету лічыцца пасьпяховая абарона, нават у выпадку нічыйнага выніку). Асобна прыведзеныя вынікі для прызнаваных паводле абодвух вэрсіяў чэмпіёнаў.

Чэмпіён Агулам Аб’яднаныя ФІДЭ ПША Гадоў Гадоў (аб’яднаныя)
Эмануэль Ляскер 6 6 27 27
Гары Каспараў 6 4 2 15 8
Анатоль Карпаў 6 3 3 16 10
Міхаіл Батвіньнік 5 5 13 13
Вішванатан Ананд 5 4 1 8 6
Аляксандар Алехін 4 4 17 17
Вільгельм Стэйніц 4 4 8 8
Магнус Карлсэн 3 3 5 5
Уладзімер Крамнік 3 1 2 7 1
Тыгран Петрасян 2 2 6 6
Хасэ Рауль Капаблянка 1 1 6 6
Барыс Спаскі 1 1 3 3
Бобі Фішэр 1 1 3 3
Макс Эйвэ 1 1 2 2
Васіль Смыслоў 1 1 1 1
Міхаіл Таль 1 1 1 1
Руслан Панамароў 1 1 2 0
Аляксандар Халіфман 1 1 1 0
Рустам Касімджанаў 1 1 1 0
Весялін Тапалаў 1 1 1 0

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Чэмпіянат сьвету па шахматахсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Чэмпіянаты сьвету па шахматах

Шаблён:Чэмпіянаты сьвету