Фундацыя «Вікімэдыя»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 37°47′23″ пн. ш. 122°24′9″ з. д. / 37.78972° пн. ш. 122.4025° з. д. / 37.78972; -122.4025

Фундацыя «Вікімэдыя»
анг. Wikimedia Foundation
Wikimedia Foundation RGB logo with text.svg
Wikimedia Foundation office at One Montgomery Tower - reception area display (4601).jpg
Тып некамэрцыйная арганізацыя
Заснаваная 20 чэрвеня 2003 (15 гадоў таму)
Заснавальнікі Джымі Ўэйлз
Краіна Злучаныя Штаты Амэрыкі
Разьмяшчэньне штат Каліфорнія
Адрас Сан-Францыска, вул. Мантгомэры, д. 1, пам. 1600[1]
Ключавыя фігуры Кэтрын Маэр(en)[2], Марыя Сэфідары[3]
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя Вікіпэдыя, Вікікнігі, Вікіслоўнік, Вікікрыніцы, Вікіцытатнік, Вікісховішча, МэдыяВікі
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg$104,506 млн (2018 г.)[4]
Апэрацыйны прыбытак Green Arrow Up Darker.svg23,064 млн (2018 г.)
Чысты прыбытак Green Arrow Up Darker.svg21,619 млн (2018 г.)
Лік супрацоўнікаў 340 (2018 г.)[5]
Аўдытар «КПМГ» (Ангельшчына)

Фундацыя «Вікімэдыя» — некамэрцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Сан-Францыска (ЗША). Заснаваная згодна з заканадаўствам штату Флорыда. Ёй падпарадкоўваюцца шэраг сумесных Вікі-праектаў у інтэрнэце, у тым ліку Вікіпэдыя, Вікіслоўнік (анг. Wiktionary), Вікіцытатнік (Wikiquote), Вікікнігі Wikibooks (разам з Wikijunior), Вікікрыніцы (Wikisource), Вікісховішча (Wikimedia Commons), Віківіды (Wikispecies), Вікінавіны (Wikinews), Віківэрсытэт (Wikiversity), Мэта-Вікі (Meta-Wiki) ды Віківандроўкі.

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» складалася з Канцылярыі выканаўчай кіраўніцы і 8 аддзелаў: 1) прасоўваньня, 2) аўдыторыяў, 3) зносінаў, 4) прыцягненьня грамады; 5) фінансаў і кіраваньня, 6) прававы, 7) адоранасьці і культуры, 8) тэхналёгіі[5].

Праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» падтрымлівала 12 асноўных праектаў: 1) Вікіпэдыя, у тым ліку Беларускую Вікіпэдыю; 2) Вікікнігі, у тым ліку па-беларуску; 3) Віківэрсытэт; 4) Вікінавіны; 5) Вікіслоўнік, у тым ліку па-беларуску; 6) Вікікрыніцы, у тым ліку па-беларуску; 7) Вікіцытатнік, у тым ліку па-беларуску; 8) Віківандроўкі; 9) Вікісховішча, у тым ліку зь беларускім інтэрфэйсам; 10) Вікізьвесткі, у тым ліку па-беларуску; 11) Віківіды; 12) МэдыяВікі, у тым ліку па-беларуску[6].

Аддзелы руху[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» падтрымлівала дачыненьні з трыма відамі аддзелаў руху: 1) аддзяленьнямі, 2) тэматычнымі арганізацыямі, 3) суполкамі ўдзельнікаў. 31 сакавіка 2012 году Апякунская рада Фундацыі ўхваліла прызнаньне аддзелаў руху. Усе аддзелы руху мелі выстаўляць па 2 кантактныя асобы для зносінаў з Фундацыяй, дапускаць прыём новых сябраў і зьмяшчаць пра сябе зьвесткі на вікібачыне Вікімэдыі. Таксама такія аддзелы мелі разьмяшчаць штогадовую справаздачу на бачыне Мэта-Вікі і апавяшчаць пра зьменьне ў статуце і правадырстве[7].

  • Суполка ўдзельнікаў. Мае налічваць прынамсі 3 дзейных рэдактары і пажадана прынамсі 10 сябраў. Ухваляецца Фундацыяй за 1—3 тыдні. Распрацоўваецца 1—4 месяцы. На 2018 год існавала 105 прызнаных Фундацыяй суполак, у тым ліку ў Беларусі[8].
  • Аддзяленьне. Мае налічваць ад 10 дзейных рэдактараў і пажадана прынамсі 20 сябраў. Грунтуецца на краёвай прыналежнасьці і ёсьць юрыдычнай асобай, статут якой ухвалены Камітэтам аддзелаў Фундацыі. Заяўка на прызнаньне Апякунскай радай Фундацыі падаецца пасьля 2 гадоў дзейнасьці. Кіраўнічая рада абіраецца сябрамі, у тым ліку новымі. Штогод разьмяшчае фінансавую справаздачу на бачыне Мэта-Вікі. Ухваляецца Фундацыяй цягам 4—6 месяцаў. Мае розныя крыніцы фінансаваньня. На 2018 год дзейнічала 37 прызнаных Фундацыяй аддзяленьняў, у тым ліку ў суседніх Польшчы, Расеі і Ўкраіне[9].
  • Тэматычная арганізацыя. Адрозна ад аддзяленьня прадугледжвае прадметную накіраванасьць дзейнасьці. На 2018 год існавала адна такая арганізацыя — «Сяброўская Вікімэдыя», што засяроджвалася на перакладах на каталянскую мову ўсялякіх ведаў і на перакладах з каталянскай на іншыя мовы пра каталянскую культуру[10].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 ліпеня 2015 году ў Беларусі стварылі суполку ўдзельнікаў Вікімэдыі, што на 2018 год налічвала 18 чалавек[11]. Суполка ставіць за мэту стварэньне аддзяленьня Фундацыі «Вікімэдыя» ў Беларусі[12].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная абвестка пра стварэньне фундацыі была зробленая 20 чэрвеня 2003 году адным зь яе заснавальнікаў Джымі Ўэйлзам. Дагэтуль Вікіпэдыя існавала як праект кампаніі Bomis. Першапачаткова дзейнічала ў Санкт-Пецярбургу ( штат Флорыда, ЗША), адкуль пазьней перанесла дзейнасьць у Сан-Францыска (штат Каліфорнія). На 2012 год Фундацыя мела 146 супрацоўнікаў[13] і каштарыс на $38 479 665. Фундацыю ўзначальвалі старшыня Апякунскай рады Ян-Барт дэ Врэдэ і выканаўчая кіраўніца Сью Гарднэр.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты(анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  2. ^ Правадырская дружына(анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 26 верасьня 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  3. ^ Апякунская рада(анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  4. ^ Фінансавая справаздача Фундацыі «Вікімэдыя» за 2018 год, што сканчаецца 30 чэрвеня (с. 3)(анг.) // Вікімэдыя, 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  5. ^ а б Пэрсанал і падраднікі(анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  6. ^ Нашая праца(анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  7. ^ Аддзелы руху Вікімэдыя(анг.) // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 31 кастрычніка 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  8. ^ Суполкі ўдзельнікаў Вікімэдыі(анг.) // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 21 лістапада 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  9. ^ Аддзяленьні Вікімэдыі // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 4 жніўня 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  10. ^ Сяброўская Вікімэдыя(анг.) // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 1 жніўня 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  11. ^ Суполка ўдзельнікаў грамады Вікімэдыя ў Беларусі // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 6 сьнежня 2018 г. Праверана 7 сьнежня 2018 г.
  12. ^ Вікімэдыя Беларусь // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 13 ліпеня 2015 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  13. ^ Пералік супрацоўнікаў Хатняя старонка фундацыі Вікімэдыя(анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Фундацыя «Вікімэдыя»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў