Сільвана Фэшн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 59°25′46″ пн. ш. 24°43′11″ у. д. / 59.42944° пн. ш. 24.71972° у. д. / 59.42944; 24.71972

«Сільвана Фэшн»
анг. Silvano Fashion
Тып акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы Талін: SFG1T
Заснаваная 1944
Уласьнікі АТ «Балтпляст» (Талін; 24,5 %), інвэстыцыйны фонд АТ «Швэдзкага прыватнага банка» (Стакгольм, Швэцыя; 22,22 %), «Унікрэдыт Банк» (Мілян, Італія; 7,46 %)[1]
Краіна Эстонія
Разьмяшчэньне Талін
Адрас вул. Туліка, д. 15/17
Ключавыя фігуры Ярэк Сяргава, Томас Тол(et)[2]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя жаночая ніжняя бялізна
Абарачэньне Red Arrow Down.svg62,213 млн эўра (2018 г.)[3]
Апэрацыйны прыбытак Green Arrow Up Darker.svg17,736 млн эўра (2018 г.)
Чысты прыбытак Green Arrow Up Darker.svg11,525 млн эўра (2018 г.)
Лік супрацоўнікаў 2063 (2019 г.)
Даччыныя кампаніі ЗАТ «Мілавіца» (Менск, Беларусь), ААТ «Юнона» (Маладэчна, Менская вобласьць), ТАА «Джыміл» (Менск), «Бялізна Лаўма» (Ліепая, Латвія)
Аўдытар «Эрнст і Янг» (Лёндан, Ангельшчына)

Група «Сільвана Фэшн» — швейнае прадпрыемства Эстоніі, заснаванае ў 1944 годзе ў Таліне пад назвай «Оста».

На 2019 год Група «Сільвана Фэшн» выпускала бялізну для мужчынаў пад таварным знакам «Ідальга» і жаночую ніжнюю бялізну пад 5 таварнымі знакамі: «Мілавіца» і «Авэліна» (Беларусь), «Лаўма» і «Лаўмелі» (Ліепая, Латвія), «Алізэ» (Манака). Гандлёвая сетка налічвала 680 раздробных крамаў у 8 краінах Азіі (ААЭ, Армэнія, Азэрбайджан, Бахрэйн, Казахстан, Кыргыстан, Туркмэністан і Ўзбэкістан), Паўднёвай Афрыцы і 14 краінах Эўропы, у тым ліку ў Баўгарыі, Беларусі, Італіі, Летуве, Малдове, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Славеніі, Сэрбіі, Украіне і Эстоніі. Зь іх 86 крамаў (13 %) былі ўласнымі, большасьць жа гандлявала па франшызе. Пагатоў 631 крама (93 %) гандлявала пад беларускім таварным знакам «Мілавіца», астатнія — пад латвійскім «Лаўма». Адпаведна прадпрыемству належаў даставачны склад у Апчаку (Менскі раён) і 3 швейныя фабрыкі ў Беларусі — ЗАТ «Мілавіца» (Менск), ААТ «Юнона» (Маладэчна, Менская вобласьць) і ТАА «Джыміл» (Менск), а таксама латвійская фабрыка «Бялізна Лаўма» (Ліепая). Асобныя гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў Расеі (Масква) і Ўкраіне (Кіеў). Агулам у 5 краінах Усходняй Эўропы (Беларусь, Латвія, Расея, Украіна і Эстонія) наймалі 2063 супрацоўнікаў[4].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1944 годзе ў Таліне (Эстонская ССР) заснавалі швейную фабрыку «Оста», якую ў 1950 годзе пераўтварылі ў дзяржаўнае прадпрыемства «Кляменці». У 1994 годзе супрацоўнікі фабрыкі выкупілі 80 % паёў прадпрыемства. 20 траўня 1997 году паі АТ «Кляменці» разьмясьцілі на Талінскай біржы. У жніўні 2002 году нямецкі холдынг «Альта» (Гютэрсло, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія) набыў кантрольны пакет паёў прадпрыемства. У 2006 годзе прадпрыемства перайменавалі ў АТ «Група «Сільвана Фэшн», якое набыло расейскую раздробную сетку «Лінрэт», латвійскую фабрыку «Бялізна Лаўма» (Ліепая) і кантрольны пакет паёў беларускай фабрыкі «Мілавіца» (Менск). У 2007 годзе Група «Сільвана Фэшн» разьмясьціла паі на Варшаўскай біржы каштоўных папераў (Польшча)[5].

У 2018 годзе большасьць продажаў АТ «Група «Сільвана Фэшн» прыпала на 3 усходнеэўрапейскія краіны: 60 % — на Расею, 25 % — на Беларусь і 5 % — на Ўкраіну. Рэшта продажаў разьмяркоўвалася між 20 краінамі, у тым ліку 8 краінамі Азіі[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Каштоўныя паперы(анг.) // АТ «Група «Сільвана Фэшн», 12 красавіка 2019 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.
  2. ^ Кіраўніцтва(рас.) // АТ «Група «Сільвана Фэшн», 2019 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.
  3. ^ а б Ярэк Сяргава. Кансалідаваная фінансавая справаздача АТ «Група «Сільвана Фэшн» за 2018 год(эст.) // АТ «НАПДАК Балтыі» (Талін), 22 лютага 2018 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.
  4. ^ Пра нас(рас.) // АТ «Група «Сільвана Фэшн», 2019 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.
  5. ^ Гісторыя(рас.) // АТ «Група «Сільвана Фэшн», 2019 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]