Канстантын Іваноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Канстантын Іваноўскі
Род дзейнасьці удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху
Дата нараджэньня 3 студзеня 1930
Месца нараджэньня Сьцяг Польшчы в. Дэгісі, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка

Канстантын Іваноўскі (3 студзеня 1930, в. Дэгісі, цяпер Смаргонскі раён) — удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні 1949—1950 гг (Мядзельска-Смаргонскае моладзевае антыкамуністычнае падпольле).

Скончыў Сольскую сямігодку, а затым пайшоў вучыцца ў Смаргонскую сярэднюю школу. Арыштаваны, калі быў вучнем 9 клясы, у пачатку 1950; асуджаны вайсковым трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі летам таго ж году па справе мядзельска-смаргонскай моладзевай падпольнай арганізацыі на 10 гадоў зьняволеньня. На допытах амаль усё адмаўляў, што, магчыма, і абумовіла адносна невялікі прысуд. Пакараньне адбываў разам з Эдуардам Сташкевічам і Зянонам Ахрамовічам у Сьвярдлоўскай вобласьці на лесапавале і будаўнічых работах. У лютым 1954 вызвалены. Вярнуўся ў родную вёску.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі (1944—1956). Даведнік
  • Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998; Антысавецкія рухі.