Канстантынопальска-маскоўская схізма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Канстантыно́пальска-маско́ўская схі́зма — прыпыненьне саслужэньня сьвятароў Расейскай праваслаўнай царквы зь сьвятарамі Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю з 15 кастрычніка 2018 году.

Здарылася ў сувязі з пастановай Сьвятога сыноду Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю ад 11 кастрычніка 2018 году пра: 1) намер надаць аўтакефалію Ўкраінскай праваслаўнай царкве, 2) аднаўленьне ў архірэйскім і ярэйскім чыне япіскапаў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, 3) скасаваньне дзеяньня Саборнай граматы Канстантынопальскага патрыярхату 1686 году аб перадачы Кіеўскай мітраполіі ў склад Маскоўскага патрыярхату[1].

20 красавіка 2018 году Сынод Сусьветнага патрыярхату — у адказ на звароты ўлад Украіны і ўсіх біскупаў УПЦ КП і УАПЦ — пастанавіў «прыступіць да распачынаньня крокаў, патрэбных для дараваньня аўтакефаліі праваслаўным хрысьціянам Украіны»[2].

11 кастрычніка 2018 году Канстантынопальскі патрыярхат пацьвердзіў пастанову прыступіць да дараваньня аўтакефаліі Царквы Ўкраіны, аднавіў у царкоўных зносінах былых у схізьме прадстаяцеляў УПЦ КП і УАПЦ — Філарэта Дзенісенка й Макарыя Малеціча адпаведна, скасаваў грамату 1686 году, паводле якой у юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату была перададзена Кіеўская мітраполія, а таксама аднавіў сваю стаўрапігію ў Кіеве[3][4].

15 кастрычніка 2018 году Сьвяты сынод Расейскай праваслаўнай царквы на паседжаньні ў Менску пастанавіў, «з прычыны антыкананічных дзеяньняў Канстантынопальскага Патрыярхату, якія працягваюцца» перапыніць эўхарыстычныя зносіны зь ім[4][5]. Паводле тлумачэньня Маскоўскай патрыярхіі, разрыў зносін азначае, што прыхаджанам Расейскай праваслаўнай царквы не дазваляецца прычашчацца ў храмах Канстантынопальскага патрыярхату дзе б там ні было, а клірыкам — зьдзяйсьняць супольныя набажэнствы. Прэс-сакратар Маскоўскага патрыярха Аляксандар Воўкаў таксама асобна растлумачыў: «Афон зьяўляецца кананічнай тэрыторыяй Канстантынопальскага патрыярхату з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі»[6].

Разам тым, Маскоўскі патрыярх пагражае спыніць зносіны зь Ерусалімскім патрыярхатам у выпадку прызнаньня пастановы Канстантынопальскага патрыярху аб наданьні аўтакефаліі[7].

Водгук у Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 верасьня 2018 году архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сьвятаслаў заявіў: «Мы, вядома, падтрымліваем гэтае рашэньне» канстантынопальскага патрыярха Варфаламея надаць Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефалію. Таксама архіяпіскап Сьвятаслаў удакладніў: «Наша мэта — таксама легалізавацца ў Беларусі і афіцыйна атрымаць статус аўтакефаліі. ... Каноны, як вядома, вымагаюць для асобнага праваслаўнага народу асобнай царквы. Гэта 34-е апостальскае правіла. ... Тое, што Беларусь, як праваслаўная дзяржава, ня мае свайго незалежнага першагерарха — гэта парушэньне канонаў»[8].

15 кастрычніка 2018 году А. Лукашэнка заявіў Сыноду РПЦ: «Я патрыярху (Кірылу) сказаў аб тым, што прычыны, зь якімі вам потым часта даводзіцца разьбірацца, ляжаць у нас — гаспадаравых людзях. Мы зьяўляемся часам прычынамі або тымі, хто паскарае працэсы, у тым ліку і нэгатыўныя. Напэўна, пара нам папрасіць прабачэньня ў вас за тое, што адбываецца сёньня ў праваслаўным сьвеце, у якім мы жывём»[9].

Мінулае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апошнім разам на Беларусі адмовіліся ад эўхарыстычных зносін з Канстантынопальскім патрыярхам у 1596 годзе.

Водгук у сьвеці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па-за межамі Расеі падтрымалі Маскоўскі патрыярхат толькі Сэрбская праваслаўная царква[10][11][12][13].

– «Сінод Сербскай праваслаўнай царквы вымушаны канстатаваць, што Сусветны патрыярхат прыняў кананічна неабгрунтаванае рашэнне па рэабілітацыі двух украінскіх раскольнікаў Філарэта Дзенісенка і Макарыя Малеціча разам з іх духавенствам», – адзначаюць сербскія царкоўнікі.

— Сербская праваслаўная Царква не падтрымлівае дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхату па рэабілітацыі кіраўнікоў УПЦ Кіеўскага патрыярхату і УАПЦ Філарэта і Макарыя.[14]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Заява Сьвятога сыноду РПЦ у сувязі з замахам Канстантынопальскага патрыярхату на кананічную тэрыторыю Расейскай царквы // Беларуская праваслаўная царква, 15 кастрычніка 2018 г. Праверана 24 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ Украінская Праваслаўная Царква. Раскол ці вяртанне справядлівасці?
  3. ^ Канстанцінопаль пачаў прадастаўленне аўтакефаліі Украінскай царкве
  4. ^ а б «Замах на кананічную тэрыторыю»: РПЦ разарвала адносіны з Канстанцінопалем
  5. ^ (рас.)Заявление Священного Синода Русской Православной Церкви в связи с посягательством Константинопольского Патриархата на каноническую территорию Русской Церкви
  6. ^ (рас.)РПЦ после разрыва отношений с Константинополем перечислила запретные для православных храмы
  7. ^ Пагрозы Ерусалімскаму патрыярху
  8. ^ Сяргей Абламейка. Беларускі архіяпіскап: Адсутнасьць у Беларусі аўтакефаліі парушае апостальскія каноны // Радыё «Свабода», 14 верасьня 2018 г. Архіўная копія ад 14 верасьня 2018 г. Праверана 25 кастрычніка 2018 г.
  9. ^ Уладзімер Мацьвееў. Лукашэнка: у Беларусі зробяць усё для захаваньня адзінства ўнутры народа і царквы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 кастрычніка 2018 г. Архіўная копія ад 15 кастрычніка 2018 г. Праверана 25 кастрычніка 2018 г.
  10. ^ Сербская праваслаўная царква не згодная з рашэннем Канстанцінопаля па Украіне
  11. ^ Сербская праваслаўная Царква не падтрымлівае дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхату па рэабілітацыі кіраўнікоў УПЦ Кіеўскага патрыярхату і УАПЦ Філарэта і Макарыя.
  12. ^ Сербская праваслаўная царква не прызнала рашэнне Канстанцінопаля па Украіне
  13. ^ Став Српске Православне Цркве о црквеној кризи у Украјини после најновијих одлука Цариградске Патријаршије
  14. ^ Сербская праваслаўная Царква не падтрымлівае дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхату па рэабілітацыі кіраўнікоў УПЦ Кіеўскага патрыярхату і УАПЦ Філарэта і Макарыя.