Дняпро Дніпро (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дняпро
FC Dnipro Dnipropetrovsk.png
Поўная назва ФК «Дняпро»
Заснаваны 1918
Горад Дніпро, Украіна
Стадыён Дняпро-Арэна
Умяшчальнасьць: 31 003
Прэзыдэнт Ігар Каламойскі
Галоўны трэнэр Аляксандар Паклонскі
Чэмпіянат Аматарскі чэмпіянат
 · 2017—2018 Другая ліга, група Б, 8 месца
Афіцыйны сайт

«Дняпро» (па-ўкраінску: Дніпро) — украінскі футбольны клюб з гораду Дніпро. Заснаваны ў 1918 годзе. Двухразовы чэмпіён СССР, уладальнік Кубка СССР (1989). Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Дняпро-Арэна», які быў адмыслова пабудаваны да чэмпіянату Эўропы 2012 году, які праходзіў у Польшчы й Украіне й які здольны зьмясьціць 34 тысячы гледачоў. Раней хатнія матчы праходзілі на стадыёне «Мэтэор», які быў пабудаваны яшчэ ў 1966 годзе.

Клюб традыцыйна мае блакітныя й белыя колеры. Найлепшым бамбардзірам клюбу за ўсе часы зьяўляецца Алег Пратасаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каманда была заснавана ў 1918 годзе й называлася «БПІТ» (Бранскі працоўны індустрыяльны тэхнікум). Тэхнікум знаходзіўся ў падпарадкаваньні Бранскага завода, цяпер ААТ «Днепрапятроўскі мэталюргічны завод імя Пятроўскага». Каманда ўдзельнічала ў першынстве Екацярынаслава, якое праводзілася ў тыя гады. Пазьней, калі пачалася грамадзянская вайна, каманда спыніла сваё існаваньне, але ў 1923 годзе адрадзілася пры фабрычна-заводзкім вучылішчы, а неўзабаве цалкам перайшла пад апеку завода.

У 1925 годзе яна прадстаўляла Днепрапятроўскі мэталюргічны завод імя Г. І. Пятроўскага й называлася «Петравец». У той час каманда выступала ў першынствах гораду, якія праводзіліся двойчы на год (вясной і восеньню). Першы посьпех «Петравец» сьвяткаваў у 1927 годзе, калі стаў пераможцам вясновага першынства. Але ў наступным годзе ў каманды быў правальны сэзон і яна доўга не дамагалася ніякіх посьпехаў.

У 1936 годзе «Петравец» атрымаў новую назву «Сталь». З гэтага году ў чэмпіянатах СССР і розыгрышах Кубка краіны сталі прымаць удзел ня зборныя каманды гарадоў, рэспублік, а калектывы спартовых таварыстваў. У першым чэмпіянаце СССР, які адбыўся ўвесну 1936 году, прынялі ўдзел калектывы толькі трох найбуйнейшых гарадоў краіны — Масквы, Ленінграду й Кіева. Гораду Днепрапятроўску далі толькі два месцы: днепрапятроўскае «Дынама» стала адзіным украінскім прадстаўніком у групе «Б», а ў групе «Г» прыняла ўдзел «Сталь». У 1936 годзе «Сталь», бараніла гонар завода імя Пятроўскага, гуляла ў першынстве Ўкраіны сярод калектываў фізкультуры, а таксама ў першым розыгрышы Кубка СССР. У стартавым матчы гэтага турніру ў 1/64 фіналу на сваім полі яна перамагла каманду Бараноўскага фарфоравага завода зь лікам 10:0. У 1937 годзе каманда заняла ў групе «Г» 9 месца, на наступны год у групе «Б» — 15 месца. Пасьля вайны ў 1946 годзе значна абноўленая «Сталь» прыняла ўдзел у чэмпіянаце СССР. Гуляла яна ў паўднёвай падгрупе й заняла 12 месца.

У наступным годзе каманда выступала лепш, чаму спрыяла аб’яднаньне з днепрапятроўскай камандай «Дынама». «Сталь» заняла 4 месца ў другой падгрупе ўкраінскай зоны. У 1948 годзе быў зроблены яшчэ адзін крок наперад. У падгрупе «А» гэтай жа зоны каманда выйшла на другі радок у турнірнай табліцы. Аднак выйсьці ў лігу наймацнейшых «Сталь» тады ня здолела.

У 2015 годзе «Дняпро» выйшаў у фінал Лігі Эўропы УЭФА, дзе згуляў з гішпанскай «Сэвільляй». Матч скончыўся зь лікам 3:2 на карысьць каманды з Гішпаніі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 18 сакавіка 2017 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Украіны Бр Аляксей Баштаненка 1994
2 Сьцяг Румыніі Аб Аляксандру Ўлад 1989
3 Сьцяг Украіны Аб Уладзімер Адамюк 1991
4 Сьцяг Украіны ПА Сяргей Краўчанка 1983
5 Сьцяг Украіны Аб Сяргей Палюх 1996
8 Сьцяг Украіны ПА Уладзімер Палявой 1985
9 Сьцяг Украіны ПА Юры Вакулка 1997
10 Сьцяг Украіны ПА Уладзіслаў Качаргін 1996
12 Сьцяг Украіны Бр Андрэй Лунін 1999
13 Сьцяг Украіны Бр Даніла Кучар 1997
14 Сьцяг Украіны Аб Яўген Чабярачка 1983
15 Сьцяг Украіны Нап Арцём Доўбік 1986
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Украіны ПА Дзяніс Баланюк 1997
19 Сьцяг Украіны ПА Каміль Хучбараў 1999
20 Сьцяг Украіны Нап Віталь Кірэеў 1996
23 Сьцяг Украіны ПА Яўген Чаберка 1998
25 Сьцяг Украіны ПА Ігар Когут 1996
29 Сьцяг Украіны ПА Руслан Ратань 1981
33 Сьцяг Украіны Аб Дзьмітро Нагіеў 1995
39 Сьцяг Украіны Аб Аляксандар Сваток 1994
71 Сьцяг Украіны Аб Максім Лапыронак 1995
77 Сьцяг Украіны Бр Дзяніс Шэліхаў 1989
87 Сьцяг Украіны ПА Алег Кажушка 1998
99 Сьцяг Украіны Нап Максім Лунёў 1998

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дняпро Дніпро (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў