Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Біблія Скарыны

Старабеларуская мова — усходнеславянская мова, дзяржаўная і пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама Малдаўскага княства, у аснову якой лягла тагачасная народная беларуская мова.

Ёсьць храналягічным этапам у разьвіцьці беларускай мовы, які папярэднічаў сучаснай беларускай мове. Мела значнае пашырэньне на землях Вялікага Княства Літоўскага да канца XVII стагодзьдзя. Захоўвалася ў юрыдычным ужытку да другой трэці XIX стагодзьдзя. З канца XIV ст. пісьмовае выкарыстаньне гэтае мовы пашыраецца на ўсёй беларускай этнічнай тэрыторыі, а з канца XV ст. адрозныя пісьмовыя формы беларускай мовы кладуцца ў аснову першых сьвецкіх твораў. Канчатковага ўздыму старабеларуская мова дасягае ў сярэдзіне XVI ст., калі яе справавы варыянт становіцца трывалай мовай сьвецкіх і рэлігійных твораў, а ў самой мове ўва ўсіх яе жанрах уніфікуецца пісьмовасьць, якая становіцца надзвычай блізкай да жывога маўленьня. Адначасна, канчаткова складаецца наддыялектнае кайнэ са старабеларускімі рысамі, што дазволіла карыстаць мову на ўсёй прасторы ВКЛ, г. зн. і на этнічна ўкраінскіх землях.
(артыкул цалкам…)

Галаўная сядзіба

Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) — міжнародная арганізацыя, заснаваная 17 траўня 1865 году ў Парыжы (Францыя) 20 дзяржавамі мацерыковай Эўропы пад назовам Міжнародны тэлеграфны саюз для забесьпячэньня хутчэйшай перадачы паведамленьняў.

З 1934 г. мае сучасны назоў. З 1948 г. галаўная сядзіба месьціцца ў Жэнэве (Швайцарыя). Выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасьці 6 службовых моваў (ангельскую, арабскую, гішпанскую, кітайскую, расейскую і францускую).

У 1947 г. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала дзяржавай-удзельніцай МСЭ. 2 кастрычніка 1947 г. ў Атлантык-Сіці (штат Нью-Джэрзі, ЗША) Міжнароднае пагадненьне аб электрасувязі падпісаў ад БССР Леанард Касьцюшка. 30 кастрычніка 2002 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 1504 «Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь зь міжнароднымі арганізацыямі» прызначыў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь галоўным ведамствам для супрацы з МСЭ.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 кастрычніка)

Гэты дзень у гісторыі

Герб Кобрыня з прывілею вялікага князя (1792)

10 сьнежня: Міжнародны дзень правоў чалавека

  • 1520Мартын Лютэр публічна спаліў у двары Вітэнбэрскага ўнівэрсытэту папскую булу пра адлучэньне яго ад Касьцёла, што паклала пачатак аддзяленьню ад каталіцтва Рэфарматарскай царквы, якая атрымала назву Лютэранскай
  • 1589каралева і вялікая княгіня Ганна Ягелонка надала Кобрыню мескі герб (на выяве)
  • 1868 — у Лёндане зьявіўся першы сьветлафор
  • 1945 — адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Нямеччына)
  • 1948Генэральная Асамблея ААН зацьвердзіла і абвясьціла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека
  • 1963 — увод у эксплюатацыю першай чаргі калійнага камбінату ў Салігорску
  • 1991цэнтральны праспэкт Менску атрымаў новую назву ў гонар Францішка Скарыны
  • 2007 — пачаліся трансьляцыі тэлеканалу «Белсат»
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.