Асманская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Асманская
لسان عثمانی
Ужываецца ў Асманскае дзяржавы (Flag of Turkey.svg)
Рэгіён Малая Азія, Румелія
Колькасьць карыстальнікаў к. 900 чал.
Клясыфікацыя

Алтайская
 Цюрская
  Агуская

   Турэцкая
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Асманскае дзяржавы
Код мовы

Асманская мова (саманазва: لسان عثمانی Лісан і Османі), званая таксама стараанаталійска-цюрская, стараасманская ці асманска-турэцкая, — дзяржаўная мова Асманскае дзяржавы, належыць да агускае падгрупы цюрскіх моў. Нягледзячы на тое, што асманская мова была цюркскай у сваім грунце, але мела даволі многа запазычаньняў з арабскае й пэрсідзкае моваў. Даходзіла ў некаторых навуковых творах да 80—90 адсоткаў арабскіх і пэрсідзкіх словаў, прытым арабшчына ў большасьці сваёй прыйшла (як і ў іншыя цюрскія мовы) празь пэрсыдзкае пасярэдніцтва. Апроч гэтага, выкарыстоўваліся асобныя арабскія і пэрсыдзкія граматычныя словазлучэньні (прыкладам, ізафэт). Таму да сярэдзіны XIX стагодзьдзя асманская мова вельмі моцна адрозьнівалася ад гутарковых турэцкіх гаворак (хоць, зь іншага боку, і ўплывала на іх). Выкарыстоўвалася арабская азбука зь некаторымі прыстасаваньнямі (агульнымі зь пэрсыдзкаю пісьмовасьцю, з выняткам знаку каф з трыма кропкамі зьверху — для заднеязыкага [н], які не захаваўся ў сучасным турэцкай пісьмовасьці, але прысутнічае ў шэрагу сучасных цюрскіх моў, прыкладам, у татарскай, казахскай).