Андрэй Бітаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андрэй Бітаў
Andrei Bitov.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 траўня 1937(1937-05-27)[1][2]
Ленінград, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР[1]
Памёр 3 сьнежня 2018(2018-12-03)[3] (81 год)
Масква, Расея
Пахаваны Шувалаўскія могілкі[d]
Сужэнец Інга Пяткевіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова расейская мова[4]
Узнагароды
http://andrey-bitov.ru/

Андрэй Рыгоравіч Бітаў (27 траўня 1937, Ленінград — 3 сьнежня 2018, Масква) — расейскі літаратар. Лічыцца адным за пачынальнікаў постмадэрнізму ў расейскай літаратуры. Ганаровы чалец Расейскай акадэміі мастацтваў[5]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР. У 1988 годзе быў адным са стваральнікаў расейскага ПЭН-клюбу, а з 1991-га быў яго прэзыдэнтам.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька — архітэктар. Маці — юрыст. Брат Алег — вядомы савецкі журналіст-міжнароднік і перакладчык. Са словаў самога — па нацыянальнасьці чаркес у пятым пакаленьні[6]. Пісаць пачаў у 1956 годзе.

У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу № 213 (якая тады знаходзілася на набярэжнай Фантанкі) — першую ў Ленінградзе школу з выкладаньнем шэрагу прадметаў на ангельскай мове.

У 1957 годзе паступіў у Ленінградзкі горны інстытут, дзе ўдзельнічаў у працы літаб’яднаньня пад кіраўніцтвам Глеба Сямёнава. У 1957—1958 гг. служыў у стройбаце на Поўначы. У 1958 годзе аднавіўся ў інстытуце, скончыў геолягаразьведачны факультэт у 1962 годзе.

Пісаў вершы. Пераймаючы Віктара Галяўкіна, пачаў пісаць кароткія абсурдысцкія апавяданьні, упершыню апублікаваныя ў 1990-х гг. Часта ў інтэрвію называў сябе непрафэсійным пісьменьнікам.

З 1960 па 1978 г. выйшлі ў друк каля дзесяці кніг прозы. C 1965 году сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР.

Найбольш вядомым яго раманам стаў «Пушкінскі дом», упершыню апублікаваны ў 1978 годзе ў ЗША. У 1979 годзе быў адным са стваральнікаў бесцэнзурнага альманаху «Метропаль». Яго забаранялі друкаваць аж да 1986 году.

Перабудова адкрыла новыя магчымасьці. Замежжа, лекцыі, сымпозіюмы, грамадзкая, у тым ліку праваабарончая, дзейнасьць. У 1988 годзе ўдзельнічаў у стварэньні расейскага ПЭН-Клюбу, з 1991 году — яго прэзыдэнт. У 1991 годзе быў адным са стваральнікаў нефармальнага аб’яднаньня «БаГаЖъ» (Бітаў, Ахмадуліна, Аляшкоўскі, Жванецкі). Выкладаў у Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага[7].

У сакавіку 2014 году разам з шэрагам іншых дзеячаў культуры і навукі Расеі выказаў нязгоду зь дзеяньнямі расейскай улады ў Крыме[8]. Сваю пазыцыю ён выказаў у адкрытым лісьце, надрукаваным у «Новой газете»[9].

Ляўрэат многіх расейскіх літаратурных прэміяў, таксама быў адзначаны прэміямі ў Армэніі, Нямеччыне і Францыі.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Пушкінскі дом»
  • «Абгрунтаваная рэальнасьць»
  • «Выкладчык сымэтрыі»
  • «Урокі Армэніі»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Meyer R. A. Bitov’s Pushkinskij Dom. Bloomington, 1986;
  • Chances E. A. Bitov. Camb., 1993.
  • Казак В.: Лексикон русской литературы XX века

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Андрэй Бітаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў