Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Полацак у 1812, 1912 і 2006 гг. Зьнішчэньне гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў места супольнымі намаганьнямі Расейскай імпэрыі і СССР: да 1865 г. расейскія ўлады зьнішчылі касьцёл францішканаў, да 1912 г. — манастыр базылянаў; у 1940-я гг. савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл і кляштар дамініканаў і часткова зруйнавалі касьцёл бэрнардынаў, у 1964 г. — узарвалі касьцёл езуітаў.

Русіфікацыя Беларусі, дакладней маскалізацыя або расеізацыя — мэтанакіраваная палітыка сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры.

Ажыцьцяўленьню палітыкі русіфікацыі папярэднічала працяглая вайсковая агрэсія Маскоўскай дзяржавы, якая імкнулася захапіць Вялікае Княства Літоўскае. Па дасягненьні гэтай мэты русіфікацыйная палітыка з боку ўладаў Расейскай імпэрыі на захопленай этнічнай тэрыторыі беларусаў выявілася ў насаджэньні расейскай мовы і культуры, забойстве, высылцы і праўнай дыскрымінацыі беларусаў, засяленьні краю расейцамі, экспансіі Маскоўскай царквы, штучным зьніжэньні адукацыйнага ўзроўню мясцовага насельніцтва, зьнішчэньні помнікаў архітэктуры і насаджэньні мураўёвак, перайменаваньнях паселішчаў, вуліцаў і пляцаў. Па распадзе Расейскай імпэрыі з прыходам да ўлады ў СССР Сталіна русіфікацыя аднавілася з новай сілай: афіцыйную беларускую мову штучна наблізілі да расейскай і паступова выціснулі з сфэраў адукацыі, навукі і культуры, большую частку адукаваных беларусаў вынішчылі фізычна або маральна, у местах і мястэчках зьнішчылі беларускую тапаніміку і значную частку помнікаў гісторыі і архітэктуры. Пры гэтым працягвалася насаджэньне расейскай мовы і культуры, актыўнае перасяленьне расейцаў у Беларусь. Па распадзе СССР русіфікацыя зноў аднавілася з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, калі той пазбавіў бел-чырвона-белы сьцяг разам з гербам «Пагоня» статусу афіцыйных дзяржаўных сымбаляў і надаў дзяржаўны статус расейскай мове. Таксама за ім бесьперапынна зьніжаецца доля беларускамоўнай адукацыі, беспакаранна руйнуюцца помнікі сакральнай архітэктуры Беларусі, дыскрымінуюцца беларускамоўныя грамадзяне. Разам з тым прыкладна з 2010 году адзначаецца частковае прыпыненьне некаторых русіфікацыйных працэсаў.
(артыкул цалкам…)

Эмблема

Бел-чырвона-белы сьцяг — гістарычны нацыянальны сьцяг беларусаў, дзяржаўны сьцяг Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і Рэспублікі Беларусь да 1995 году.

Гэта палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі. Утвараецца з колераў нацыянальнага гербу беларусаў — Пагоні. У гімне БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» на словы Макара Краўцова і музыку Ўладзімера Тэраўскага прысутнічаюць наступныя радкі:

«

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.

»

(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—30 красавіка)

Гэты дзень у гісторыі

Герб Шчучыну

23 траўня:

  • 1430Жанна д’Арк трапіла ў палон да Філіпа III Бургундзкага
  • 1568першая бітва Нідэрляндзкае рэвалюцыі
  • 1592 — у Вэнэцыі інквізыцыя арыштавала Джардана Бруна
  • 1618 — чэскія пратэстанты выкінулі заступніка імпэратара з акна Праскага Гроду
  • 1761кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Шчучыну Магдэбурскае права і герб (на выяве)
  • 1988 — францускі футбаліст Мішэль Плятыні разьвітаўся зь вялікім футболам
  • 1994 — «Залатую пальмавую галіну» прысудзілі фільму амэрыканскага рэжысэра Квэнтына Тарантына «Крымінальнае чытво»
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.